Пінская мастацкая школа Шатохіна

У Музеі Беларускага Палесся дзейнічае выстава, прысвечаная знанаму беларускаму мастаку і педагогу, ураджэнцу Пінска Яўгену Шатохіну (1947-2012). Яе арганізавалі ўдзячныя вучні і калегі творцы. Няхай і мінае юбілейны год мастака, але лепш позна, чым ніколі. Сёлета Шатохіну споўнілася б 70 год, але яго заўчасна не стала ў студзені 2012 года, калі ён рыхтаваўся да 65-годдзя. Пра ягоны лёс Беларускае Радыё Рацыя ўжо распавядала ў сувязі з угодкамі (гл.: Эпоха ў гісторыі Пінска. Да 70-годдзя Яўгена Шатохіна). Зараз засяродзім увагу на справе ягонага жыцця – пінскай мастацкай школе.

Шатохін казаў: “Хацеў стварыць Пінскую мастацкую школу. І не як аб’ект з людзьмі, а як з’яву, кірунак у мастацтве. Школа, як тэндэнцыя”. Дакладна бачна, што творца здолеў выхаваць цэлую пляяду таленавітых мастакоў, дызайнераў, архітэктараў. Іх праца мае попыт далёка за межамі Беларусі. “Шатохінцы” ёсць, яны ганарацца імем свайго настаўніка. “Шатохінцы” самадастатковыя мастакі, таму шмат залежыць ад іх у прасоўванні і працягу справы педагога.

Яўген Сяргеевіч сам з’яўляўся пераемнікам пінскіх мастацкіх традыцый, якія рупліва закладзеныя ў 1920-х гадах. Ягоны настаўнік Яўген Пулхаў быў сярод тых, хто фармаваў у міжваенны час тую самую пінскую тэндэнцыю ў выяўленчым мастацтве. Фёдар Лаўроў, Іван Дыміч, Арсен Заяц, Сяргей Муханаў, Павел Петразаводскі, Аляксандр Лазіцкі – вось гэтыя славутыя імёны культуры Пінска. Менавіта яны ў 1920-30-я гады зрабілі неацэнны ўнёсак у мастацкае жыццё рэгіёна.

Злева направа: Аляксандр Лазіцкі, Фёдар Лаўроў, Павел Петразаводскі, Яўген Пулхаў, Сяргей Муханаў, сярэдзіна 1930-х гадоў.

Гісторык Аляксандр Іліьн увогуле выказаў здагадку, што ў тыя часы пінскі архіепіскап Аляксандр Іназемцаў (гл.: Калі святар – ваяр, а святарскі крыж – зброя) меў намер стварыць у Пінску цэнтр іканапісу. Менавіта з-за гэтага іерарх падтрымліваў многіх маладых таленавітых мастакоў, вучыў іх за кошт царквы ў Кракаўскай мастацкай акадэміі. Так ці не, але галоўнае, што была ўтворана добрая глеба для развіцця, былі адкрытыя магчымасці.

У 1988 годзе Шатохін прыняў актыўны ўдзел у стварэнні Пінскай дзіцячай мастацкай школы, якую ўзначальваў да 1997 года. У 1992 годзе Шатохін пачаў працаваць над ідэяй пераўтварэння школы ў мастацкі ліцэй, зрабіў макет. Сваю задуму ён публічна агучыў праз прэсу ў 1993 годзе. Мастацкі ліцэй у Пінску мусіў паўстаць каля гарадскога парка, каб не парушыць канцэпцыю гістарычнага цэнтра. Праект так і не рэалізаваўся, а цяпер на тым месцы гмах аднаго з карпусоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мастацкій ліцэй у Пінску, макет 1993 год 

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт

“У нас былі выдатныя настаўнікі, і перш за ўсё дырэктар – вядомы мастак Яўген Шатохін. Ён быў досыць строгім, але дапускаў свабодны дух. Ён казаў: “Не малюецца, ідзі пагуляй. Няма патрэбы сядзець і прымушаць сябе”. Але пры гэтым, гледзячы на яго, ты не даваў сабе слабіны. Ты, вядома, мог пабегчы на вуліцу, але ў табе з’яўляўся самакантроль, унутраная дысцыпліна. І калі трэба было выбіраць прафесію, я разглядаў толькі маляванне”, – сказаў у інтэрв’ю TUT.BY прафесійны мастак, дызайнер Аляксандр Барычэўскі.

Яўген Шатохін са сваімі вучнямі, сярэдзіна 2000-х гадоў.

Шатохін “хварэў” школай, як і шэрагам іных спраў. Далёка неабыякавы грамадзянін да лёсу Бацькаўшчыны быў абраны ў Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў (1990-1999 гг.), а ў 1995 годзе балатаваўся ў Вярхоўны Савет, стаяў на чале Беларускага Народнага Фронту ў Пінску. І ўсё мела вялікае значэнне, а не аматарства. Чалавек-эпоха для Пінска, іскравая з’ява ў беларускім мастацтве і сапраўдны настаўнік для дзясяткаў удзячных вучняў.

Пасля звальнення з мастацкай школы Яўген Шатохін працягнуў вучыць пінскіх юнакоў. Ён вельмі любіў гутарыць з моладдзю, даведвацца пра апошнія з’явы ў моладзевым жыцці. Настаўнік…

Беларускае Радыё Рацыя

Share Button