Першы фотаконкурс імя Луізы Арнер Бойд — удзельнічай і перамагай!

Некамерцыйная арганізацыя — Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» пры гуманітарнай падтрымцы Амбасады ЗША у Рэспубліцы Беларусь і пры арганізацыйнай падтрымцы Пінскага раённага выканаўчага камітэта аб'яўляе Першы фотаконкурс імя Луізы Арнер Бойд. Палажэнне па мерапрыемстве публікуем на беларускай і рускай мовах. Працы прымаюцца з 10-га жніўня па 10-е лістапада ад жыхароў Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

ПАЛАЖЭННЕ

Першы фотаконкурс
імя Луізы Арнер Бойд

Ініцыятыва:

Некамерцыйная арганізацыя

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця»

Аргкамітэт:

ІАУ «Інстытуцыйнага развіцця» (каардынацыя фотаконкурса)

Пасольства ЗША (гуманітарная падтрымка)

Пінскі раённы выканкаўчы камітэт (арганізацыйная падтрымка)

Перадумовы:

Фотаконкурс – працяг доўгатэрміновага праекта «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі». Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» пры падтрымцы Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце РБ і Пінскага раённага выканаўчага камітэта, паспяхова рэалізавала праект на тэрыторыі Пінскага раёна (Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць). У рамках праекта створаны турыстычны маршрут, распрацаваны памятны знак у гонар экспедыцыі, зроблена дакуменатальная стужка і выдадзены фотаальбом пад аднаімённай назвай «Палессе Луізы Бойд».

Луіза Арнер Бойд (1887-1972) – вядомая амерыканская даследчыца, якая ўвосень 1934 года здзейсніла навуковую вандроўку па Пінскім Палессі. Бойд зрабіла каля 700 здымкаў края, частку з якіх апублікавала ў 1936-37 гадах, ладзіла выставы і такім чынам пазнаёміла ЗША і Заходнюю Еўропу з беларускім Палессем.

Мэты:

  • захаванне і папулярызацыя прыроды, культурна-гістарычнай спадчыны Палесся;
  • прапаганда турыстычнай прывабнасці Палесся;
  • прыцягненне маладых грамадзян да актыўнай творчасці;
  • стымуляванне творчай, пазнавальнай і сацыяльнай актыўнасці маладых фотааматараў;
  • выхаванне беражлівага і паважлівага стаўлення да Малой Радзімы;
  • папулярызацыя фотатворчасці сярод моладзі і адкрыццё новых імёнаў у беларускім фотамастацтве.

Намінацыі:

Першы фотаконкурс імя Луізы Арнер Бойд праходзіць без намінацый пад агульнай тэмай  «Палессе ў аб’ектыве». Удзельнікі маюць магчымасць самастойна выбраць тэму на якую падрыхтуюць нізку (серыю) фотаздымкаў.

Прыз і журы:

Пераможцаў, па трох прызавых месцах, вызначыць кампетэнтнае журы, якое збярэцца пасля завяршэння прыёма працаў на конкурс з сяброў Аргкамітэта. Прадугледжана за І-е месца: Планшет Samsung Galaxy Tab A 7.0 8GB LTE; ІІ-е месца: Смартфон Samsung Galaxy J2 Gold; ІІІ-е месца: MP3 плеер Apple iPod shuffle 2Gb. Таксама ўдзельнікаў чакаюць дыпломы і падзякі, сувенірныя вырабы, а іх фотаздымкі будуць укладзеныя ў тэматычны каталог. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на ўрачыстым адкрыцці выставы па выніках конкурса.

Тэрміны:

З 10 жніўня па 10 лістапада 2016 года.

Правілы:

Фотаконкурс разлічаны на жыхароў Брэсцкай і Гомельскай абласцей (беларускае Палессе) ва ўзросце ад 16 да 31 года. Гэта мусяць быць пачынаючыя фотамастакі альбо фотааматары, але не прафесіяналы. Удзельніку павінны належаць аўтарскія правы на кожны дасланы фотаздымак. У выпадку публікацыі або дэманстрацыі на выставе прадстаўленых на конкурс працаў арганізатары не нясуць адказнасці за прэтэнзіі або скаргі з боку асоб, якія фігуруюць на гэтых фотаздымках. Аргкамітэт пакідае за сабой права тыражавання і дэманстрацыі фотапрац з мэтаю прасоўвання конкурсу без выплаты аўтарскага ганарару, але з указаннем аўтарства. Усе прадстаўленыя на конкурс матэрыялы павінны адпавядаць яго тэматыцы. Фотаздымкі, якія не адпавядаюць умовам конкурсу, не разглядаюцца.

Удзельнік павінен зрабіць нізку (серыю) з 7-15 фотаздымкаў на абраную ім тэму ў кантэксце палажэння Першага палескага фотаконкурса імя Луізы Арнер Бойд. Серыя павінна раскрыць думку аўтара ў стылі «No comment».

Працы дасылаюцца на e-mail: usa-by@tut.by з пазначэннем «Конкурс». У лісце павінна быць інфармацыя: імя і прозвішча, узрост, месца жыхарства, кантактныя дадзеныя.

Тэхнічныя характарыстыкі:

Кожны фотаздымак з нізкі не павінен мець памер меней 2 МБ і павінен быць зроблены сёлета. Захоўваць у фармаце JPG. Выяву непажадана апрацоўваць з дапамогай адмысловых праграм, вітаецца максімальная натуральнасць.

Дадаткова:  

За абнаўленнямі сачыце на сайце http://ir.na.by/. Пасля завяршэння прыёма працаў будзе абвешчана дата падвядзення вынікаў і правядзення выставы.


ПОЛОЖЕНИЕ

Первый фотоконкурс
имени Луизы Арнер Бойд

Инициатива:

Некоммерческая организация 

Информационно-просветительское учреждение «Институционального развития».

Организаторы:

Учреждение «Институционального развития»  (координация фотоконкурса)

Посольство США (гуманитарная поддержка)

Пинский районный исполнительный комитет (организационная поддержка)

Предпосылки:

Фотоконкурс – продолжение долгосрочного проекта «Дорогами экспедиции Луизы Арнер Бойд. К 80-летию легендарной экспедиции американки». Информационно-просветительское учреждение «Институционального развития» при поддержке Посольства США в Республике Беларусь и при содействии Департамента по гуманитарной деятельности при Президенте РБ и Пинского районного исполнительного комитета, успешно реализовало проект на территории Пинского района (Республика Беларусь, Брестская область). В рамках проекта создан туристический маршрут, разработанный памятный знак в честь экспедиции, отснят документальный фильм и издан фотоальбом под одноимённым названием «Полесье Луизы Бойд».

Луиза Арнер Бойд (1887-1972) – известная американская исследовательница, которая осенью 1934 года совершила научное путешествие по Пинскому Полесью. Бойд сделала около 700 снимков края, часть из которых опубликовала в 1936-37 годах, организовывала выставки и таким образом познакомила США и Западную Европу с белорусским Полесьем.

Цели:

  • сохранение и популяризация природы, культурно-исторического наследия Полесья;
  • пропаганда туристической привлекательности Полесья;
  • привлечение молодых граждан к активному творчеству;
  • стимулирование творческой, познавательной и социальной активности молодых фотолюбителей;
  • воспитание бережного и уважительного отношения к Малой Родине;
  • популяризация фототворчества среди молодежи и открытие новых имен в белорусском фотоискусстве.

Номинации:

Первый фотоконкурс имени Луизы Арнер Бойд проходит без номинаций под общей темой «Полесье в объективе». Участники имеют возможность самостоятельно выбрать тему на которую подготовят низку (серию) фотографий.

Приз и жюри:

Победителей по трем призовым местам определит компетентное жюри, которое соберётся после завершения приема работ на конкурс. Предусмотрено за I-е место: Планшет Samsung Galaxy Tab A 7.0 8GB LTE; II -е место: Смартфон Samsung Galaxy J2 Gold; III-е место: MP3 плеер Apple iPod shuffle 2Gb. Также участников ждут дипломы и благодарственные письма, а их фотографии будут включены в тематический каталог. Вознаграждение победителей пройдёт на торжественном открытии выставки по результатам конкурса.

Сроки:

С 10 августа по 10 ноября 2016 года.

Правила:

К участию приглашаются жители Брестской и Гомельской областей (белорусское Полесье) в возрасте от 16 до 31 года. Это должны быть начинающие фотохудожники либо фотолюбители, но не профессионалы. Участнику должны принадлежать авторские права на каждый присланный снимок. В случае публикации или показа на выставке представленных на конкурс работ организаторы не несут ответственности за претензии или жалобы со стороны лиц, фигурирующих на этих фотографиях. Оргкомитет оставляет за собой право тиражирования и демонстрации фоторабот с целью продвижения конкурса без выплаты авторского гонорара, но с указанием авторства. Все представленные на конкурс материалы должны соответствовать его тематике. Фотографии, которые не соответствуют условиям конкурса, не рассматриваются.

Участник должен сделать низку (серию) с 7-15 фотографий на выбранную им тему в контексте положения Первого  фотоконкурса имени Луизы Арнер Бойд. Серия должна раскрыть задумку автора в стиле «No comment».

Работы присылаются на e-mail: usa-by@tut.by с указанием «Конкурс». В письме должна быть информация: имя и фамилия, возраст, место жительства, контактные данные.

Технические характеристики:

Каждая фотография из низки не должна иметь размер менее 2 МБ и должна быть сделана в этом году. Сохранять в формате JPG. Изображение нежелательно обрабатывать с помощью специальных программ, приветствуется максимальная натуральность.

Дополнительно:

За обновлениями следите на сайте http://ir.na.by/. После завершения приема работ будет объявлена дата подведения итогов и проведения выставки.

Share Button