Кандрусевіча просяць паспрыяць найхутчэйшай кананізацыі Лазінскага (BE|RU)

Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» звярнулася з адкрытым лістом да каталіцкага арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з заклікам да годнага ўшанавання памяці і ўхвалення спраў першага пінскага біскупа, заснавальніка пінскай каталіцкай семінарыі Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага. Тэкст ліста дасланы ў рэдакцыю хрысціянскага інфармацыйнага партала Krynica.info.

Аўтары лісту просяць мітрапаліта паспрыяць найхутчэйшай беатыфікацыі біскупа, якая замарудзілася “з-за таго, што Апостальскай Сталіцы не дастае цудаў, звязаных з імём Зыгмунта Лазінскага”. Пры гэтым яны адзначаюць, што цуд – гэта не толькі канкрэтная дзея па дапамозе хвораму альбо ў нейкай складанай сітуацыі, але і “гістарычны аналіз ланцуга падзей”. “Вось з гэтай кропкі гледжання Лазінскі ніхто іншы, як святы”, — заяўляюць яны.

У звароце адзначаецца, што пералічваць пажыццёвыя справы біскупа Зыгмунта Лазінскага можна амаль бясконца, пачынаючы ад першай службы па-беларуску да заснавання Пінскай каталіцкай дыяцэзіі. Таксама аўтары нагадваюць, што да біскупа ўсё жыццё звяртаўся беларускі кардынал Казімір Свёнтэк і дзякуючы яму “адчуў покліч служэнню Стваральніку Сусвету”. Яны звяртаюць увагу на тое, што “ў цяжкую і небяспечную гадзіну” пінскія вернікі кансалідаваліся вакол труны Зыгмунта Лазінскага і “не дазволілі пад пагрозаю смерці атэістам ладзіць нейкія вычварэнскія эксперыменты над мошчамі Лазінскага”, адстаялі сваю святыню і збераглі парафію.

“Ваша Эксцэленцыя, ў год 60-ты працэсу беатыфікацыі і 85-ты з дня смерці просім Вас памаліцца ўсёй краінай за Слугу Божага Зыгмунта Лазінскага, каб паскорыць справу. Просім Вас наведаць старажытныя могілкі ў Пінску, дзе пахаваны душпастыр Лазінскага ксёндз Вітальд Тадэвуш Марыя Данілевіч-Чачот, які прайшоў з ім праз сумнавядомую турму «Бутырка». Магіла духаўніка Слугі Божага патрабуе рамонту, належнага нагляду, як і ўся каталіцкая частка могілак. Грамадскасць Пінска праводзіць добраўпарадкаванне па магчымасці і гэта таксама знак. Ваша Эксцэленцыя, мінае 85-ты год са дня смерці Лазінскага, гэта ўжо 3-4 пакаленне, але імя ягонае з гонарам гучыць на Палессі, што таксама несумнеўны знак цуда, пашаны і вялікага пасмяротнага аўтарытэту”, — гаворыцца ў лісце.

Ліст цалкам: Адкрыты ліст да Яго Эксэленцыі Тадэвуша Кандрусевіча


Гуманитарно-просветительское общественное объединение «Содружество Полесья» обратилось с открытым письмом к католическому архиепископу, митрополиту Минско-Могилевскому Тадеушу Кондрусевичу с призывом к достойному чествованию памяти и одобрению дел первого пинского епископа, основателя пинской католической семинарии Слуги Божьего Зигмунта Лозинского. Текст письма был прислан в редакцию Krynica.info.

Авторы письма просят митрополита поспособствовать скорейшей беатификации епископа, которая замедлилось «из-за того, что Святому Престолу не хватает чудес, связанных с именем Зигмунда Лозинского». При этом они отмечают, что чудо — это не только конкретное дело по помощи больному или в какой-то сложной ситуации, но и «исторический анализ цепи событий». «Вот с этой точки зрения Лозинский никто иной, как святой», — заявляют они.

В обращении отмечается, что перечислять прижизненные дела епископа Зигмунда Лозинского можно почти бесконечно, от первой службы по-белорусски до основания Пинской католической епархии. Также авторы напоминают, что к епископу всю жизнь обращался белорусский кардинал Казимир Свёнтек и благодаря ему «почувствовал зов служению Создателю Вселенной». Они обращают внимание на то, что «в трудное и опасное время» пинские верующие консолидировались вокруг гроба Зигмунда Лозинского и «не разрешили под угрозой смерти атеистам устраивать какие-то извращенные эксперименты над мощами Лозинского», отстояли свою святыню и сберегли приход.

«Ваше превосходительство, в год 60-й процесса беатификации и 85-й со дня смерти просим Вас помолиться всей страной за Слугу Божьего Зигмунта Лозинского, чтобы ускорить дело. Просим Вас посетить древнее кладбище в Пинске, где похоронен пастырь Лозинского ксендз Витольд Тадеуш Мария Данилевич-Чечот, который прошел с ним через печально знаменитую тюрьму «Бутырка». Могила духовника Слуги Божьего требует ремонта, надлежащего надзора, как и вся католическая часть кладбища. Общественность Пинска проводить благоустройство по возможности и это тоже знак. Ваше превосходительство, истекает 85-й год со дня смерти Лозинского, это уже 3-4 поколение, но имя его с гордостью звучит на Полесье, что тоже несомненный знак чуда, уважения и большого посмертного авторитета», — говорится в письме.

Share Button