Каму замінае ГАГА «Садружнасць Палесся»? Увага правакацыя!

Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» заяўляе, што не мае аніякага дачынення да арганізацыі і правядзення І Палескага кангрэса. Ілжывы дакумент пра Палескі кангрэс з'явіўся ў СМІ. Яго даслалі невядомыя асобы. Гэта правакацыя, якая цягнецца ад моманту заснавання нашага аб'яднання і цяпер перайшла ў іншы, агрэсіўны фармат.

Як толькі ў траўні бягучага года стала вядома пра рэгістрацыю ГАГА «Садружнасць Палесся», то літаральна праз тыдзень пачаліся паклёпы і абвінавачванні ў "палескім экстрэмізме". Нам слалі лісты, тэлефанавалі невядомыя грамадзяне з прапановаю склікаць з'езд палешукоў свету, распачаць працу над палескім алфавітам і г.д. Мы адказвалі адназначна — нас гэта не хвалюе, мы за Моцную Беларусь і не маем намеру займацца антыдзяржаўнай дзейнасцю. Цяпер нашыя "добразычліўцы" пайшлі далей і аб'яднанне вымушанае рэагаваць публічна.

Савет ГАГА «Садружнасць Палесся»

ІЛЖЫВЫ ДАКУМЕНТ ПРА КАНГРЭС. ГЭТА ПРАВАКАЦЫЯ!

Па Кангрэс_Страница_1Па Кангрэс_Страница_2

Share Button