Інфармацыйны цэнтр пры Амбасадзе ЗША ў Рэспубліцы Беларусь

Інфармацыйны цэнтр (IRC) з’яўляецца англамоўнай даведкава-інфармацыйнай службай Амбасады ЗША. Яна ставіць на мэце падтрымку ўсіх праграм Амбасады ЗША у Беларусі праз прадастаўленне бягучай праўдзівай інфармацыі аб Злучаных Штатах і важных аспектах беларуска-амерыканскіх адносін. Інфармацыйны цэнтр ладзіць праграмы для школьнікаў і студэнтаў, спецыялістаў па англійскай мове і амерыканістыцы, а таксама для беларускай прафесійнай бібліятэчнай і інфармацыйна-даследчай суполкі.

Інфармацыйныя паслугі

Супрацоўнікі Інфармацыйнага цэнтра штодзённа ажыццяўляюць распаўсюд інфармацыі праз шэраг сацыяльных сетак. Яны могуць прадаставіць зацікаўленым асобам доступ да ключавых афіцыйных дакументаў і артыкулаў урада ЗША, старонак ў сацыяльных сетках і іншых афіцыйных сайтаў.

Інфармацыйны цэнтр прапануе высaкаякасныя даведачна-даследчыя паслугі для беларускай грамадскасці. Cупрацоўнікі Цэнтра дапамoгyць у пошуку неабходнай інфармацыі наведвальнікам, якія маюць прафесійны і навуковы інтарэс да Злучаных Штатаў.

Інфармацыйныя рэсурсы

  • Хуткаскарасны інтэрнэт для атрымання афіцыйнай і незалежнай інфармацыі аб Злучаных Штатах.
  • Доступ да eLibraryUSA – комплекснай інтэрнэт-бібліятэкі ад каля 50 камерцыйных баз данных;
  • Доступ да даведачнай літаратуры;
  • Публікацыі ўрада ЗША;
  • Тэматычныя  перасоўныя выставы плакатаў;
  • 3D і Makerspace тэхналогіі.

Час працы

Запіс на наведванне Інфармацыйнага цэнтра для працы з інфармацыйнымі рэсурсамі праводзіцца штодзённа з 9:00 да 17:00 па тэлефоне (017) 211-06-76. Запыты на даведачныя матэрыялы можна дасылаць на старонкі амбасады ў Facebook і Vkontakte, а таксама электронны адрас MinskIRC@state.gov.
Цэнтр зачынены 
па выхадных і святочных днях.
Ўсе рэсурсы і паслугі з’яўляюцца бясплатнымі.

Бібліятэкі-партнёры

Рэсурсы, даведкава-інфармацыйныя паслугі, адукацыйныя і культурныя праграмы пра Злучаныя Штаты таксама даступныя ў наступных публічных бібліятэках Беларусі:

  1. Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка
    Баранавічы, вул.Леніна 51/53,
    тэлефон (0163) 45 33 45

    in@tavlay-library.by
    http://tavlay-library.by/
  1. Цэнтральная барысаўская раёная бібліятэка
    Барысаў, вул. Чапаева 3,
    тэлефон (01777) 73-36-77

    http://borlib.by/
  2. Брэсцкая абласная публічная бібліятэка,
    Брэст, бульвар Касманаўтаў 48,
    тэлефон (0162) 23 21 23
    http://www.brl.by/nasha-biblioteka/partnery

    https://www.facebook.com/brestcorner.ino/
  1. Гомельская універсальная абласная бібліятэка,
    Гомель, вул. Перамогі 2А,
    тэлефон (0232) 77 36 88

    http://goub.org/index.php
  1. Гародзенская абласная навуковая бібліятэка
    Гродна, вул. Ажэшкі 17,
    тэлефон (152) 72 36 09

    http://grodnolib.by/
  1. Мінская абласная публічная бібліятэка,
    Мінск, вул. Гікала 4.
    тэлефон (017) 293 69 24

    http://pushlib.org.by/
    https://www.facebook.com/inpushlib
  1. Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка,
    Маладзечна, вул Талстога 4,
    тэлефон (0176) 707 05 07

    http://molib.by/index.php
  1. Пінская цэнтральная гарадская бібліятэка,
    Пінск, вул. Горкага 15,
    тэлефон (0165) 35 67 03

    http://pinsklib.by/
  1. Полацкая цэнтральная раённая бібліятэка,
    Полацк, вул. Гогаля 15,
    тэлефон (0214) 44 34 51

    http://www.skorina-lib.by/
  1. Віцебская бібліятэка замежнай літаратуры,
    Віцебск, вул. Смаленская 4,
    тэлефон (0212) 27 40 63

Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь

Share Button