Экамаршрут звяжа крыніцы Палесся|Экомаршрут свяжет родники Полесья

Пра гэта паведаміў БЕЛТА аўтар праекта «Захаваем крыніцы Пінскага Палесся», старшыня гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Садружнасць Палесся» Дзмітрый Кісель. Паводле яго слоў, рэалізацыя праекта ўжо пачалася. У Пінскім раёне налічваецца больш за 10 крыніц, на першым этапе намаганні плануецца засяродзіць на пяці з іх. З мая па кастрычнік будуць выкананыя работы па іх добраўпарадкаванні, створаныя ўмовы для бесперашкоднага доступу да крыніцы ўсіх катэгорый грамадзян.

У прыватнасці, па пытаннях стварэння безбар'ернага асяроддзя пройдуць кансультацыі з мясцовай арганізацыяй інвалідаў-калясачнікаў. У далейшым будзе распрацаваны экамаршрут, які звяжа паміж сабой усе гэтыя помнікі прыроды мясцовага значэння. Таксама яны будуць уключаныя ў іншыя турыстычныя маршруты Пінскага раёна.

«Да канца месяца мы павінны зацвердзіць спіс аб'ектаў у Пінскім райвыканкаме. Пры выбары будзем абапірацца на гістарычныя даведкі. У прынцыпе, у кожнай крыніцы павінна быць свая прыгожая гісторыя, легенда. Акрамя таго, важныя ўласцівасці крынічнай вады. Напрыклад, у праваслаўным прыходзе вёскі Ахова мясцовая крыніца лічыцца цудадзейнай. У вёсцы Вылазы ў свой час быў такі аб'ект, як калодзеж каралевы Боны Сфорцы. Абмяркуем мэтазгоднасць яго адраджэння», — распавёў Зміцер Кісель. Ён выказаў упэўненасць, што новы турыстычны маршрут будзе спрыяць развіццю эка- і агратурызму ў Пінскім раёне.

Праект «Захаваем крыніцы Пінскага Палесся» — толькі адна з многіх ініцыятыў наноў створанага ГАГА «Садружнасць Палесся». Рэалізоўваецца ён пры садзейнічанні Пінскага райвыканкама і падтрымцы амбасады ЗША. У планах грамадскага аб'яднання на гэты год таксама распрацоўка праекта па захаванні і добраўпарадкаванні парку ў вёсцы Парэчча ў гонар 150-годдзя яго заснавальніка Рамана Скірмунта, памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя амерыканцы Луізе Арнер Бойд, якая здзейсніла ў канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя экспедыцыю па Палессі, і іншыя праекты.

Гуманітарна-асветніцкая грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся» створанае на базе інфармацыйна-асветніцкай установы інстытуцыйнага развіцця і зарэгістраванае галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама 12 мая 2017 года.


Новый экомаршрут свяжет родники Пинского района, сообщил корреспонденту БЕЛТА автор проекта "Сохраним родники Пинского Полесья", председатель гуманитарно-просветительского общественного объединения "Содружество Полесья" Дмитрий Кисель. По его словам, реализация проекта уже началась. В Пинском районе насчитывается более 10 родников, на первом этапе усилия планируется сосредоточить на пяти из них.

С мая по октябрь будут выполнены работы по их благоустройству, созданы условия для беспрепятственного доступа к родникам всех категорий граждан. В частности, по вопросам создания безбарьерной среды пройдут консультации с местной организацией инвалидов-колясочников. В последующем будет разработан экомаршрут, который свяжет между собой все эти памятники природы местного значения. Также они будут включены в другие туристические маршруты Пинского района.

"До конца месяца мы должны утвердить список объектов в Пинском райисполкоме. При выборе будем опираться на исторические справки. В принципе, у каждого родника должна быть своя красивая история, легенда. Кроме того, важны свойства родниковой воды. Например, в православном приходе деревни Охово местный родник считается чудотворным. В деревне Вылазы в свое время был такой объект, как колодец королевы Боны Сфорцы. Обсудим целесообразность его возрождения", — рассказал Дмитрий Кисель. Он выразил уверенность, что новый туристический маршрут будет способствовать развитию эко- и агротуризма в Пинском районе.

Проект "Сохраним родники Пинского Полесья" — лишь одна из многих инициатив вновь созданного ГПОО "Содружество Полесья". Реализовывается он при содействии Пинского райисполкома и поддержке посольства США. В планах общественного объединения на этот год также разработка проекта по сохранению и благоустройству парка в деревне Поречье в честь 150-летия его основателя Романа Скирмунта, памятные мероприятия, посвященные американке Луизе Арнер Бойд, совершившей в конце 30-х годов прошлого века экспедицию по Полесью, и другие проекты.

Гуманитарно-просветительское общественное объединение "Содружество Полесья" образовано на базе информационно-просветительского учреждения институционального развития и зарегистрировано главным управлением юстиции Брестского облисполкома 12 мая 2017 года.

БЕЛТА

Share Button